У сядзібе Партыі БНФ прайшла прэзентацыя кнігі пісьменніцы Вольгі Іпатавай “Альгердава дзіда”. У кнігу ўвайшлі тры гістарычныя раманы, прысвечаныя эпосе станаўлення Вялікага княства Літоўскага і асобам, якія аказалі значны ўплыў на фармаванне першай беларускай дзяржавы.
Уступнае слова да прысутных сказаў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Ён адзначыў выключную ролю Вольгі Іпатавай як пісьменніцы для беларускай літаратуры і як чалавека - для станаўлення беларускага грамадства. Зазначыў, што ў часе відавочага крызісу, які сёння перажывае беларуская інтэлігенцыя, Вольга Іпатава застаецца прыкладам непахіснасці і прынцыповасці ўва ўсіх пытаннях, што тычацца беларускасці.
Як “набытак беларускай нацыі” акрэслілі Вольгу Іпатаву сябры пісьменніцы. Яны адзначылі ўнікальнасць і значнасць прэзентаванай кнігі, пажадалі твоцы плённай працы і хутчэйшага з'яўлення новых кніг.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться