Гродзенская маладзёжная ініцыятыва “У Міхельсона” супольна з Канфедэрацыяй Дзеючых Суполак "Разам!" на незалежным мясцовым лэйбле RU Rec. выдала CD "Музыка Супраць Расізму" – першы ў Беларусі антырасісцкі зборнік. На кампакце прадстаўлены творы 17 гуртоў з 10 краін сьвету.
Мэта выдання CD – давесці, што ў Беларусі ёсць рэальны (у тым ліку і музычны) антырасісцкі рух, не ізаляваны ад агульнаеўрапейскіх плыняў.
У хуткім часе CD "Музыка Супраць Расізму" мусіць з'явіцца й на аўдыёкасетах. А найбольш цікавыя кампазіцыі зборніка будуць змешчаны на старонцы ініцыятывы michelson.by.ru ў фармаце mp3.
Кампакт выйшаў абмежаваным накладам – 100 асобнікаў. Замовіць яго можна па адрасу: 230003, Гродна-3, а/с 62, – або праз e-mail: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript).
Андрэй Мялешка
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться