Працягваецца арганізацыйна-падрыхтоўчая дзейнасць Нацыянальнага аргкамітэта па святкаванні 450-годдзя Рэфармацыі ў Беларусі. 20 снежня на чарговым пасяджэнні Аргкамітэта быў абмеркаваны і зацверджаны падрабязны план мерапрыемстваў, што будуць праводзіцца на працягу наступнага года на ўсёй тэрыторыі Беларусі і асабліва ў мясцінах, гістарычна звязаных з падзеямі, асобамі і помнікамі Рэфармацыі і ўвогуле “Залатога веку” ў нашай краіне. Сярод мерапрыемстваў святкавання плануецца: правядзенне канцэртаў, прысвечаных Рэфармацыі; правядзенне ў Мінску і рэгіёнах серыі лекцый, прысвечаных розным аспектам Рэфармацыі; правядзенне акцыі “Біблія ў кожны дом”; арганізацыя 3-дзённага фестывалю мастацкіх калектываў; правядзенне конкурсу сярод студэнтаў і маладых навукоўцаў “Рэфармацыя і Рэнесанс у Беларусі.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться