Кіраўніцтва вытворчага аб'яднання “Шкловалакно” з Полацка (Віцебская вобласць) з мэтай прыцягнення патэнцыяльных інвестараў вырашыла адмовіцца ад непрыбытковых аб'ектаў сацыяльнай сферы. Ужо перададзеныя гарадской камунальнай гаспадарцы дзіцячыя садкі, жылыя дамы, што раней былі ва ўласнасці прадпрыемства. Цяпер дайшла чарга і да адзінага ў Полацку басейна, пры якім працуе дзіцячая спартыўная школа алімпійскага рэзерву.
Аднак мясцовы выканкам не гатовы ўзяць на свой баланс гэты аб'ект, бо гарадскі бюджэт мае значны недахоп сродкаў з-за непрыбытковасці часткі гарадскіх прадпрыемстваў. Адміністрацыя “Шкловалакна” пагражае зусім закрыць басейн. Бацькі юных спартсменаў зараз збіраюць подпісы пад лістом у Віцебскі аблвыканкам ды адміністрацыю прэзідэнта, каб неяк вырашыць гэтае пытанне.
Міхась Баўтовіч
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться