BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Выбарчыя камісіі сфарміравалі

Главная страницаНовости  Общество 

Завяршыўся працэс фарміравання тэрытарыяльных выбарчых камісіяў для правядзення ў наступным годзе выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Паводле слоў сакратара ЦВК Беларусі Мікалая Лазавіка, на дадзены момант у Беларусі сфарміраваны 1.673 камісіі, з іх сельскіх - 1.440, гарадскіх - 78, 117 - раённых. Усяго па краіне ў тэрытарыяльных камісіях задзейнічана 13.448 чалавек. Большую частку складаюць жанчыны - 72,6%. Толькі 11% ад агульнага складу - асобы маладзей за 30 гадоў.

Што да палітычных партыяў Беларусі, то, паводле Лазавіка, яны прадстаўленыя 61 чалавекам. Ад КПБ у склад камісіяў увайшоў 21 чалавек, ад ПКБ - 19 чалавек, ад Народнай грамады - 5, ад ЛДПБ - 11, ад Аграрнай партыі - 2, ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай патрыятычнай партыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды - па 1 чалавеку. Адзіным прадстаўніком у складзе камісій ад партыі БНФ стаў А. Шутаў (Аршанская гарадская камісія).
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...