BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Усебеларускі Сход інтэлігенцыі мяркуецца правесці ў Мінску

Главная страницаНовости  Общество 

Ініцыятыўная група прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі выступіла з Адозвай да беларускага грамадства, у якой цяперашні стан краіны характарызуецца як блізкі да крызіснага. На думку тых, хто падпісаў зварот, “сённяшняе незадавальняючае становішча нашага грамадства склалася ў пэўнай меры і таму, што мы, інтэлігенцыя, не выконваем належным чынам сваю адказную гістарычную місію. Гэтаму можна знайсці шмат тлумачэнняў, можна прывесці шэраг аб'ектыўных прычын, але ўсім нам неабходна зразумець, што ніхто не зробіць за нас справу, якую лёсам наканавана зрабіць менавіта нам”.

Таму заяўнікі, сярод якіх вядомыя дзеячы беларускай культуры Анатоль Вярцінскі, Вольга Іпатава, Уладзімір Колас, Мікола Купава, Валеры Мазынскі ды інш., прапануюць для аналізу сітуацыі і распрацоўкі канкрэтных шляхоў выйсця з крызісу склікаць у Мінску Усебеларускі Сход інтэлігенцыі “НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ – СВАБОДНАЕ І ЗАМОЖНАЕ ГРАМАДСТВА”.

Поўны тэкст Адозвы глядзіце, калі ласка, у прыкладзеным файле.

Дадатковая інфармацыя і кантакты: Мінск, 220005 вул. Румянцава, 13, тэл./факс: (017) 284-85-11, E-mail: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript) (з пазнакай “Сход”).
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...