У пасёлку Круляўшчызна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ва ўчастковай бальніцы засталося толькі 25 месцаў, а 15 бальнічных ложкаў скарацілі. І гэты працэс будзе працягвацца. Запазычанасць медыцынскіх установаў за паслугі і медыкаменты на пачатак лістапада перавысіла 182 млн. рублёў, з-за чаго хворым у стацыянарах, акрамя экстранных і неадкладных выпадкаў, зараз даводзіцца лячыцца ў асноўным за свой кошт. Такое ж становішча і ў грамадзян, якія раней мелі ільготы на бясплатнае атрыманне лекаў.
Па-ранейшаму не ўдаецца вырашыць кадравае пытанне. Раёну патрабуецца ЛОР-урач, не хапае анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, стаматолагаў, акушэрак, гінеколагаў і іншых спецыялістаў. Дзве вясковыя бальніцы з шасці вымушаны ўзначальваць фельдшары, якіх таксама не хапае. А смяротнасць насельніцтва (650-680 выпадкаў у год) расце і больш чым у два разы апярэджвае нараджальнасць.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться