BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Колькасць беларусаў змяншаецца

Главная страницаНовости  Общество 

Да 2050 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшыцца да 8, 3 мільёна чалавек. Такія лічбы былі агучаны на прэзентацыі даклада Фонду ААН у галіне народанасельніцтва “Народанасельніцтва свету ў 2002 годзе”. Колькасць насельніцтва, паводле прагнозу, зменшыцца таксама ў іншых еўрапейскіх краінах. Каэфіцыент нараджальнасці складзе ў 2000 – 2005 гадах у Беларусі 1, 2 дзіцяці на адну жанчыну (у Расіі гэты каэфіцыент складзе 1,14, у Германіі 1,29 дзіцяці, у ЗША – 1,93 ). У Беларусі адзін з самых высокіх разрываў паміж чаканай працягласцю жыцця мужчынскай і жаночай часткі насельніцтва (у 2001 годзе чаканая працягласць жыцця жанчын склала 74,5, а мужчын – толькі 62,8 года). Дзіцячае насельніцтва складае толькі 17,6 працэнтаў у агульнай структуры насельніцтва краіны і яго доля працягвае змяншацца. Жанчын ва ўзросце старэй за 70 гадоў у Беларусі амаль у тры разы больш, чым дзяўчынак пяцігадовага ўзросту.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...