BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Сайт пра гарады-партнёры Брэста

Главная страницаНовости  Общество 

Сайт гарадоў-пабрацімаў Брэста з'явіўся ў Інтэрнеце (dpsbrest.iatp.by). На сайце размешчана інфармацыя пра нямецкія гарады Равенсбург і Вайнгартэн, Баенфурт, Байндт і Берг, якія ўжо на працягу 10 гадоў з'яўляюцца партнёрамі Брэста.

На сайце можна атрымаць інфармацыю як пра названыя гарады, так і пра кірункі супрацоўніцтва, якія зваязваюць іх з Брэстам, а таксама наладзіць кантакты з жыхарамі нямецкіх гарадоў.

Нямецкія грамадзяне аказваюць рэгулярную гуманітарную дапамогу Брэсту: яшчэ на пачатку супрацоўніцтва Савет абшчын нямецкіх гарадоў-партнёраў Брэста ўсталяваў памер штогадовай дапамогі жыхарам горада ў колькасці 1 маркі на чалавека. У Брэсцкім мікрараёне Граеўка на грошы нямецкіх падаткаплацельшчыкаў пабудавана дзіцячая паліклініка. Яе будаўніцтва і новае медыцынскае абсталяванне каштавалі ў 2000 годзе 800 тысяч марак. Зараз будынак паліклінікі ўжо здадзены ў эксплуатацыю, завяршаецца яе абсталяванне.

Партнёрскія сувязі звязваюць Педагагічную вышэйшую школу Вайнгартэна з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя Пушкіна. За гэты час атрымалі развіццё студэнцкія і школьныя абмены, супрацоўніцтва наладзілася паміж жаночымі і грамадскімі арганізацыямі.
Аўтар сайта – Юлія Кічаева, якая таксама ў свой час праходзіла стажыроўку ў Вайнгартэне.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...