BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Прадпрыемствы Глыбоччыны ў глыбокім крызісе

Главная страницаНовости  Общество 

Толькі тры месяцы (з ліпеня па верасень бягучага года) удалося адпрацаваць з поўнай нагрузкай буйному Глыбоцкаму кансерваваму заводу (Віцебская вобласць), калі прадпрыемству хапала на перапрацоўку садавіны і агародніны. Наяўнай сыравіны, а гэта 800 тон яблычнага пюрэ, хопіць яшчэ на 2 месяцы працы, а амаль 300 работнікаў, па словах дырэктара завода Уладзіміра Гаўрылава, у міжсезонне заняць проста няма чым.

У параўнанні з мінулым годам колькасць стратных прадпрыемстваў і арганізацый на Глыбоччыне павялічылася на 11 (рост страт на 47,8%, а сума атрыманых страт склала 5077,3 млн. рублёў). Церпяць бедства ў раёне 34 працоўныя калектывы, ці амаль палова ад існуючых. З прадпрыемстваў і ўстановаў за 9 месяцаў сёлета па розных прычынах звольнены 2101 працаўнік, ці амаль кожны сёмы.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...