18 жніўня ў Менску прайшоў Кангрэс Дэмакратычных Сілаў. Удзел у ім узялі больш за 800 прадстаўнікоў палітычных партыяў і недзяржаўных арганізацыяў. Кангрэс ухваліў вылучэньне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Уладзімера Ганчарыка. Дэлегаты і выступоўцы віталі рашэньне Домаша зьняць сваю кандыдатуру на карысьць Ганчарыка і падкрэсьлівалі, што гэта вялікая перамога і моцны крок. “Кампраміс – матор дэмакратыі,” – зазначыў старшыня Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч. Ён прызнаўся, што горш думаў пра абодвух кандыдатаў – Ганчырыка і Домаша.
У выступе Ўладзімера Ганчарыка прагучала патрабаваньне арганізаваць тэледэбаты паміж Лукашэнкам і адзіным кандыдатам. Адказваючы на пытаньне аб вялікім рэйтынгу Домаша ў рэгіёнах, Уладзімер Ганчарык падкрэсьліў, што галасуючы за Ганчарыка, людзі будуць галасаваць за Домаша.
Старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка зазначыў, што падпісаньне пагадненьня – гэта толькі палова справы. Пакуль рэальныя структуры палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў не прасякнуліся ідэяй пагадненьня, таму кампанія рухалася марудна. Але ён выказаў спадзяваньне, што па Кангрэсе і ўхваленьні пагадненьня паміж кандыдатамі праца на месцах актывізуецца.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться