BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Ганчарык – прэзыдэнт, Домаш – прэм’ер

Главная страницаНовости  Тема дня 

13 жніўня у Менску была падпісаная дамова паміж шырокай грамадзянскай кааліцыяй і адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Уладзімерам Ганчарыкам.

Паводле дамовы, пасьля рэгістрацыі сп. Ганчарыка кандыдатам у прэзыдэнты Сямён Домаш здымае сваю кандыдатуру на яго карысьць і становіцца кіраўніком Палітычнай Рады штабу адзінага кандыдата. У сваю чаргу, Ўладзімер Ганчарык у выпадку абраньня прэзыдэнтам, сфармуе ўрад на чале зь Сямёнам Домашам. Таксама гарантуецца аднаўленьне дэмакратычнай сыстэмы ўлады: пашырэньне паўнамоцтваў парляманту і скарачэньне прэзыдэнцкіх, незалежнасьць суду і СМІ, абраньне парляманту і мясцовых Саветаў па зьмешанай прапарцыянальна-мажарытарнай сыстэме; ажыцьцяўленьне шматвэктарнай зьнешняй палітыкі; плянуецца надаваць значную ўвагу разьвіцьцю культуры, мовы і “прымяненьню нацыянальна-гістарычнай сымболікі беларускага народу”.

У сваю чаргу палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі павінныя прыкласьці ўсе намаганьні да абраньня прэзыдэнтам адзінага кандыдата ад дэмакаратычных сілаў, а таксама, у выпадку перамогі, аказваць судзеяньне ў правядзеньні рэформаў у краіне.

Акрамя кандыдатаў у прэзыдэнты, заяву падпісалі Павал Казлоўскі, Сяргей Калякін, Міхаіл Марыніч, Міхаіл Чыгір, Аляксандар Ярашук, Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Вінцук Вячорка (БНФ), Аляксандар Бухвостаў (БПП),Анатоль Лябедзька (АГП), Васіоль Лявонаў (“За новую Беларусь”), Алесь Мілінкевіч (“Рэгіянальная Беларусь”) ды іншыя. Заява адкрытая да падпісаньня іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадзтва.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...