BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

КДБ суправаджае «Рух добрай волі»

Главная страницаНовости  Тема дня 

Вандроўка “Рух дорай волі”, якая праходзіць на Берасьцейшчыне з 5 па 20 жніўня, прыцягнула пільную ўвагу праваахоўных ворганаў.

Ад Пінску вандроўку ўвесь час суправаджаюць машыны з супрацоўнікамі КДБ. Яны даяжджаюць да мяжы свайго раёну і перадаюць перасьледных сваім калегам з суседняга раёну. Калі ж вандроўка мінае па тэрыторыі пэўнага калгасу, да яе пад'яжджае міліцэйскае альбо калгаснае начальства, правярае дакуманты, цікавіцца мэтамі мерапрыемства. Улады ўсіх тэрыторыяў, па якіх пралягае маршрут Руху, ужо добра праінфармаваныя пра ягонае набліжэньне. Машыны КДБ едуць за калёнаю моладзі, не хаваючыся. Як кажуць удзельнікі, яны ўжо інтэграваліся ў “Рух добрай волі” і нават падвозяць, калі трэба, дзяўчат і хлопцаў на машыне.

За гэты час удзельнікі вандроўкі абмінулі больш за 30 вёсак і 3 вялікія гарады – Столін, Пінск, Янава. У Янаве 12 жніўня ўдзельнікі мерапрыемства правялі акцыю на мясцовым рынку. Яны раздалі насельнікам гораду каля тысячы асобнікаў газэты “Брестский курьер” і каляндарыкаў, запрашаючы іх прыходзіць на выбары 9 верасьня. За час з пачатку вандроўкі зьмяніўся склад ейных удзельнікаў, далучыліся новыя сябры.

“Рух добрай волі” ладзіцца напярэдадні выбараў каліцыяй моладзевых арганізацыяў Берасьцейшчыны. Яго мэта - заклікаць людзей да ўдзелу ў выбарах, актывізаваць мясцовую моладзь, прыцягнуць яе да грамадзкага жыцьця.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...