BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Адкрыццё Фестываля “Разам у будучыню”

Главная страницаНовости  Тема дня 

2 лістапада адбылося адкрыццё 3-га міжнароднага Фестываля маладзежных і дзіцячых арганізацый “Разам у будучыню”. У 12:00 па беларускім часе пачалася ўрачыстая цырымонія адкрыцця, на якой з прывітальнымі словамі выступіў старшыня Прэзідыума Беларускага саюза маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў “РАДА” Віктар Палянін, старшыня прадстаўніцтва TACIS у Беларусі сп. Люзенбергер, каардынатар праграм TACIS “Стратэгія развіцця моладзевых арганізацый” Алена Юркоўская, выконваючая абавязкі дырэктара Дэпартамента па справах моладзі РБ спадарыня Яжова, а таксама каардынатар Фестываля Ірына Белая.

На Фестываль з'ехаліся прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацыяў з усіх куткоў Беларусі, а таксама дэлегацыі з Бельгіі, Германіі, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі і Украіны. Усе яны мелі магчымасць прэзентаваць сваю дзейнасць і сябе саміх праз аформленыя стэнды, якіх, як і арганізацый-удзельніц, было шмат. У прадстаўнікоў любой з арганізацый можна было атрымаць поўную інфарамцыю пра аб'яднанне, яго дзейнасць, абмяняцца кантактамі і атрымаць інфармацыйныя буклеты, улёткі. Амаль усе НДАшнікі прызналі высокі ўзровень арганізацыі Фестываля, а таксама тое, што прыехалі сюды, галоўным чынам, каб “сябе паказаць ды на іншых паглядзець”.

Пасля афіцыйнага адкрыцця пачалася дзённая кульутрная частка. На сцэне ўвесь час змяняліся рэпрэзентанты НДА і “культурныя самадзейнікі”. Усё жоўта-сіне-зялёнае (а менавіта гэта асноўныя колеры Фэсту) грамадства Фестываля ўвесь час весялілася, шапацела, спявала і проста радавалася жыццю.

Алёна Андрэева
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...