BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Цэрквы будуюць у вайсковых гарадках

Главная страницаНовости  Общество 

У вайсковых гарадках Барысава (Мінская вобласць) адчыняюцца праваслаўныя цэрквы. Так, у гарадку Лядзішчы з'явіўся храм св. Георгія Пераможцы. Пад царкву пераабсталявалі звычайны чыгуначны вагон, зрабілі ганак, на даху прымацавалі крыж, а на вокнах вагону замацавалі жалезныя краты. Па словах настаяцеля храма іерэя Андрэя Шабалоўскага, існаванне царквы ў пасажырскім вагоне - звычайная практыка. Ужо зараз пры храме працуе Нядзельная школа для дзяцей і дарослых.

А вось у іншым ваенным гарадку Барысава – Пячах - будаўніцтва праваслаўнай царквы ў гонар Св. князя Дзмітрыя Данскога зараз толькі сканчваецца. Праўда, у адрозненні ад лядзішчынскай, гэтая царква мае традыцыйны выгляд, з купаламі і звонніцамі.

Алег Скатарэнка
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...