BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

“Браслаўская сюіта” у крышталі

Главная страницаНовости  Общество 

У Барысаве ў зале выставаў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі праходзіць персанальная выстава супругаў Таццяны і Пятра Арцёмавых – мастакоў па шклу. Яны жывуць у Барысаве і працуюць на мясцовым крышталевым заводзе. Творчасцю займаюцца ўжо 30 гадоў. Арцёмавы з'яўляюцца аўтарамі прызоў для маладых выканаўцаў фэстываляў "Славянскі базар" і "Залаты шлягер". Найбольш запамінальнымі зяўляюцца кампазіцыі з каляровага шклу – "Браславская сюита", "Перестройка", "Бабье лето". А вось "Купалле" і "Планета" былі прэзентаваны прэзыдэнту ЗША Білу Клінтану і ААН пад час афіцыйнага візіту Станіслава Шушкевіча ў ЗША ў 1993 г.

Іх выставы ў свой час праходзілі ў Будапешце, Брно, Пазнані, Варшаве, Лондане, Парыжы, Токіа, Осаке, Нью-Дэлі, Хельсінках. Творы майстроў месцяцца ў калекцыях музеяў Масквы, Мінску, Віцебска, Магілёва, Маладзечна і Барысава. Праўда, персанальная выстава Арцёмавых у Барысаве толькі першая.

Алег Скатарэнка
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...