BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Сустрэча каталіцкай моладзі ў Парыжы

Главная страницаНовости  Общество 

Маладзёжная каталіцкая ініцыятыва “Хаўрус сяброў” арганізуе паездку на сустрэчу Тэзэ. Гэтым разам яна пройдзе ў ваколіцах Парыжа з 28 снежня 2002 г. па 1 студзеня 2003 г. Сустрэча Тэзэ ў Парыжы - гэта наступны этап пілігрымкі “Давер праз усю Зямлю”.

Ужо больш за 20 год у канцы кожнага года некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей прымаюць удзел у сустрэчах моладзі, што адбываюцца ў розных гарадах Заходняй ці Усходняй Еўропы, а часам і ў Азіі. Сёлета ў Францыі пілігрымаў прымуць сем'і і каталіцкія парафіі Парыжа.

У праграме сустрэчы: малітвы, разважанні і спатканні з асобамі, якія кожная на сваім месцы служаць іншым людзям. Штодня двойчы, апоўдні і ўвечары, - супольная малітва для ўсіх. Па меркаванні арганізатараў, такія сустрэчы адлюстроўваюць жаданне маладых людзей да яднання і неабходнасць падзяліцца дасягнутым з людзьмі розных моў і культур.

Больш падрабязная інфармацыя і ўмовы паездкі - на “Сайце маладых каталікоў”: zmk.at.tut.by/naviny_Taize2002.htm.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...